|
ВИА "Песняры": информация о песне
Бабулька – прадаўшчыца зёлак
| Музыка | Мулявин В. |
| Слова | Купала Я. |
| Аранжировка | |
| Год первого исполнения | 1988 |
| Первый солист | Мулявин В. |
| Язык | бел |
|
|
У Мінску на рынку, Ў канцы агароды, Бабулька старая Садзіцца заўсёды. Усякія зёлкі На рынак прыносіць І людцаў прахожых Купляць у ёй просіць. Ляжаць перад бабкай, Ці вечар,ці ранак, Пучкі дзівасілу, Чабор і румянак. Ад кожнай хваробы Ё зёлкі, карэнне; Лячыць можа імі Падвей, парушэнне. І любчыку нават Дасць вам пад сакрэтам Ды наўча, як зводзіць Любізнічкам гэтым. І ўсякіх, усякіх Дастанеце лекаў, Якіх толькі людзі Не зналі ад векаў. Шмат летак бабульцы: Трасуцца ўжо рукі - Ёсць пэўна унукі, Э ! Нават праўнукі. Усяк ёй жылося На свеце на Божым - І смутна,самотна, І з хлопцам прыгожым. І слёзы ліліся, І песні звінелі, Малойцавы грудзі Туліла ў пасцелі. Ды ўсё ж праляцела, Як яснай маланкай; Спяць думкі і песні, Ў магіле спіць Янка. Эй ,моладасць- радасць Мінула ўдалая! А старасць-няўдаласць Ніяк не мінае. І кепска бабульцы: Сівая,худая, Брак сіл працаваці, Дык зёлкі збірае. Нясе іх да Мінска, На рынку садзіцца, Збывае і вуча, Як трэба лячыцца. А можа,паможа Душы хоць адной дзе, І праца бабулькі На марна не пойдзе. |
|
Албомы, синглы, сборники, программы, в которых встречается эта песня
Чтобы добавить песню в альбом, найдите его в разделе "Дискография", войдите в него и нажмите "Редактировать" |
|
 |