Александрына Александрина
| Музыка | Мулявин В. |
| Слова | Бровка П. |
| Аранжировка | |
| Год первого исполнения | 1971 |
| Первый солист | Борткевич Л. |
| Язык | бел |
| mid | Михаил Кольцов | | mid | Олег Гладков | | kar | Михаил Кольцов | | kar | Олег Гладков | | kar | midi: М. Ринглет, kar: Л. Шенкман | | kar | (рус.) midi: М. Ринглет, kar: Л. Шенкман |
|
|
Мне не забыцца песні той даўняе вясны: "На мурамскай дарожцы стаялі тры сасны". Цяпер магу прызнацца - тады пачаў кахаць, Цябе з ніякай кветкай не мог я параўнаць. Александрына, цяпер прыйшла зіма. Александрына, шукаю я - няма... Александрына, і з песьняй ты цьвіла. Александрына, якою ты была? Сказаць, што васілёчак, - дык фарба ў ім адна, Сказаць, што ты лілея, - сьцюдзёная ж яна. Сказаць, што ты званочак, - ды ўсіх жа мала іх, Такою ты здалася ў семнаццаць год маіх. Александрына, цяпер прыйшла зіма. Александрына, шукаю я - няма... Александрына, і з песьняй ты цьвіла. Александрына, якою ты была? |
|